Home
entries friends calendar user info My Website Previous Previous
jankeegohome
Add to Memories
Tell a Friend
Так-с!
Сайт ужо амаль гатовы, але з-за новага году, калядаў, наркаманіі, алкагалізму, ідыятызму й глабалізацыі выхад у сьвет зацягваецца. Таму сьцісла раскажу, што адбываецца ў групе.

Пасьля растаньня з Ільлём мы гралі з Арамам. Гэты вельмі круты джазавы ўдарнік, мультыінструмэнталіст і проста геніяльны музыка нажаль жыве ў Менску й грае яшчэ ў Оперным тэатры. + у яго тысячы розных конкурсаў, якія пры ўсёй любові да нашай творчасьці Арам прапускаць ня мог, плюс пабытовыя цяжкасьці йгд. Гэта перашкаджала яму прыязджаць на рэпэтыцыі. Таму было прынятае рашэньне шукаць Араму замену.
Нажаль, праз усе цяжкасьці, а таксама праз кідалава з боку шэрагу арганізатараў, з Арамам мы адыгралі толькі 4 канцэрты: адзін карпаратыў у Менску (дарэчы, рэпетавалі да яго з Арамам 2 разы, але адыгралі на 5), фэст Свабоды ў Луцку, канцэрт у Магілёве разам з 5diez, і канцэрт у Наваполацку.

Цяпер з намі грае Vase. Зараз займаемся тым, што разьбіраем песьні. Старыя й новыя. У Васі класны стыль, мне вельмі прэ - каўбасіцца пачынаеш міжволі, да таго ж, ён проста прыемны чалавек. Акрамя нас Вася грае яшчэ ў легендарнай магілёўскай групе 3t.on. Мы са свайго боку спадзяемся, што музыкі трытона ня будуць раўнаваць яго да нас і ўсё будзе кул. Дарэчы, яны выступаюць 13 ў Менску, рэклама ёсьць на хламофбай - можаце схадзіць зацаніць і 3t.on, і Васю.

Таксама ў нас зьявілася шмат файнага відэа, у хуткім часе, калі дамовімся зь БелСатам, які валодае на яго правамі - прадставім на суд паважанай публікі.
Add to Memories
Tell a Friend
Трохрадкоўі - калі ня хочацца выдумляць рыфму)
* * *
Плача мама
На кухні восень
Баліць горла

* * *
Твае рукі
Злавілі сонца
І ўтрымалі


* * *
Я злавіў павучка
Й гуляўся зь ім
Пакуль ён ня здох

* * *
Твае рукі
Прыемна пахнуць.
Ты іх памыла?)
Add to Memories
Tell a Friend
Як прасілі, тэкст песьні "таварыш маўзэр":

тав. Маўзэр

Добры вечар, хлопчыкі й дзяўчынкі,
Show must go on, давайце шукаць linkі.
Распранаеце лялек, ламаеце машынкі,
Глядзіце порна, глытаючы сьлінкі?
Хлопчыкі падымаюць спадніцу, хоць выклікай міліцыю,
Не растуць удоі з-за гэтай ёбанай апазыцыі,
Ля дошкі цяжка знайсьці словы, падабраць фразы,
Спыні размову зарадзі маўзэр!

У чатырнаццаць замест матэматыкі думаеш толькі пра дзявочыя ляжкі.
Вучыцца ў такім узросьце становіцца вельмі цяжка.
Калі ўжо рэальна хочацца выпіць, а прыходзіцца давіцца аўсянай кашай,
Мы называем гэта проста - лажай!
А вакол цябе жывуць выключна ўроды,
Іх у вену не калі - дай рабіць розныя перашкоды.
І часам ідзеш па двары й "бум" - такая маза -
Цябе падтрымае таварыш
Маўзэр.
Калі сусед езьдзіць на новенькім фордзе,
А ў цябе ёсьць толькі прышчы на мордзе,
Калі ты самы тупы вучань клясы -
Похуй -
Твой надзейны таварыш - маўзэр.
Калі ты выкідыш жыцьця, ці гаспадар плянэты,
Калі табе робяць мінет, ці ты робіш мінеты,
Калі ты дасягнуў апошняе фазы,
Застаемся з табой.
Таварыш маўзэр.
Add to Memories
Tell a Friend
* * *

Ты, каторая кідае каменьне –
Я ўвесь у сіняках і пераломах.
Я цяпер падобны на труп Леніна –
Такі ж лысы й такі ж клёвы.

Ты бліскаеш паголенасьцю падпахаў.
Я магу пахваліцца адсутнасьцю розуму.
І калі нешта таааам усё яшчэ тахкае –
То толькі дзякуючы рэгулярным дозам.

Твае вочы лепшыя за гераін.
Я стаміўся рэзаць свае сінія рукі.
Я застаюся заўсёды адзін,
А ты
Сука!
Сука!
Сука!
Add to Memories
Tell a Friend
Паглядзелі новае хоўмпорна з Пэрыс Хілтан. Вожык сказаў, што "ў кожнага свая пэрыс хілтан". Афарызм!
Add to Memories
Tell a Friend
Спадар jankeeblingo прапанаваў выкладваць вершы. Выкладваю, якія пытаньні. Вось з апошняга:

* * *

Ты, можа быць, маё першае сапраўднае каханьне!
Ты, можа быць, не разумееш, злая мая!
І маё абясточанае сэрца незаўважна пад пахай
Аднясі далей і закапай.
Ці захавай.
Ці скінь яго з даху.

Гэта, пагадзіся, займальна, калі табе давяраюць сэрца.
Я й сам любіў раней гуляць зь бітай
у сардэчныя гульні.
Ты, канешне, станеш апраўдвацца, казаць “а што мне застаецца,
Мне гвалтоўна яго прадставілі, я не падумала...”

А вось мне ўсё роўна, хто мастурбуе ў доме насупраць.
Мяне мала хвалюе праблема глябальнага выжываньня.
Мяне палохае думка, што мне трэба думаць.
Ты, можа быць, маё першае сапраўднае каханьне!))
Add to Memories
Tell a Friend
Даў маме 300 даляраў. Мама ходзіць шчасьлівая. Ня ў грошах, канешне, шчасьце...
Add to Memories
Tell a Friend
16 траўня мяне ўпершыню назвалі мужчынам. Мне было 24 гады, 6 месяцаў і 16 дзён.
Add to Memories
Tell a Friend
Польшча
Вярнуліся з Польшчы! Гэта была цяжкая паездка. Такое ўражаньне, нібыта год прайшоў, хоць зьехалі толькі тыдзень таму.
Да мяжы ад Магілёву каля 580 кілямэтраў. Дзякуючы нашаму мудраму дырэктару, выехалі мы ўвечары, так што спаць прыйшлося седзячы – наш бус ніяк не прызначаны для гэтага. На мяжы праз зялёны калідор нас прапусьціць адмовіліся, ня гледзячы на тое, што было запрашэньне. Маўляў, 15 хвілін пастаіце. Пастаялі чатыры гадзіны. Напрыканцы натыкнуліся на польскага фашыста-памежніка. Ён нагадваў пэрсанаж гестапаўца з савецкіх фільмаў пра вайну. Гэтаму підарасу не спадабалася, што наш бус на паўтара мэтры пераехаў польскую мяжу, заняўшы мейсца папярэдняй машыны, пакуль ён спаў. Фашыст пагражаў, здаецца, ледзь не крымінальнай адказнасьцю. Мы адкацілі машыну на некалькі мэтраў назад. Потым ён гадзіну з лупай сядзеў над нашымі пашпартамі, шукаючы за што нас можна не прапусьціць у Польшчу.
А восьмай раніцы прыехалі ў Беласток. Нас пасялілі ў сапраўды трохзорны гатэль – з мрамарным ліфтам, цішынёй, афігенным клазэтам, бясплатным pay-TV, па якім увесь час паказвалі адныя й тыя ж порнафільмы. Паспаць паміж абедам, саўндчэкам і паходам у музычную краму за шнурамі атрымалася тры гадзіны.
Клуб, дзе гралі ў Беластоку меў назву “Fama”. Нармальны такі, сымпатычны клуб, з добрым апаратам і добрай акустыкай. Перад намі гралі Rima й Neuro Dubel. Але самая злая рэч канцэрту тая, што на саўндчэку на мяне пакрыўдзіўся наш бубнач. Ільля кінуў сольнік, паслаў усіх нахуй і сыйшоў у невядомым напрамку. Мы разьлічвалі на ягонае пачуцьцё адказнасьці й думалі, што ён вернецца да пачатку нашага выступу. Раптам заходзіць арганізатар канцэрту, ён жа старшыня БАСу, Радэк і кажа: Рыме засталася адна песьня, цяпер вы. Я кажу: як мы? Нейра Дзюбель жа другімі грае! Радэк: я абвесьціў такі парадак выступаў, вы – другія. Я: мы ня супраць, нам пох, якімі граць, але Дзюбеля самі папрасіліся, прычым некалькі разоў – спачатку гітарысты, потым Саша. І расказаў Радэку, што Ільля некуды зваліў. Радэк расхваляваўся. На сцэну выйшлі Дзюбеля. За Ільлём пабеглі ў гатэль – няма, пашукалі ва ўсіх бліжэйшых барах – няма. Мы сядзім, разважаем што рабіць. Гучаць прапановы граць акустыку, граць з сэмпліраванымі бубнамі, граць, нарэшце, пад фанеру. Карацей, шмат разумных прапановаў. Я кажу, што калі Ільля ня вернецца, граць ня будзем увогуле, бо не падрыхтаваныя да іншых варыянтаў, а выступаць непадрыхтаванымі – ганьба. Думкі ў гэты час выключна аб тым, што да Беластоку 620 км, за выступ нам не заплацяць, калі ня выступім, але гэта х-ня ўжо цяпер. Не прыемна тое, што й з дарогу не заплацяць. Дзюбеля граюць ужо гадзіну. Раптам у грымёрку заходзіць наш гукач Дзяніс і радуе: ІЛЬЛЯ ВЯРНУЎСЯ! Наступае глабальны УФ-Ф-Ф!!!!!!!
Нейра Дзюбель адыграў перад намі 19(!) песень. Мне толькі застаецца сказаць шчыры дзякуй тым фэнам, якія не памерлі й засталіся на нас. А такіх было шмат. Значыць мы нечага вартыя.
Варшава. Арганізатаркай канцэрту ў Варшаве была нашая даўняя знаймая – Бася. Як паказвае досьвед, лепей супрацоўнічаць з прафэсыяналамі, а ня з даўнімі знаёмымі. Калі нас прывезьлі ў клуб, то першыя думкі былі: а нах мы тут увогуле! Гэта нават і ня клуб, а невялікі бар. Што мы тут робім!? Хацелася не выступаць. Але нязручна было перад тымі 30 беларусамі, якія сюды прыйшлі й, ня гледзячы на супэр-арганізацыю, заплацілі грошы. Да таго ж, трэба было запісаць адну песьню для тэлевізыі сумесна з Кровам (ЧПБ). Тады я прыдумаў, што тое, што будзе адбывацца, мы назавем “рэпэтыцыя”. І падорым нашым фэнам унікальны шанец папрысутнічаць на рэпэтыцыі. Па магутнасьці апарату, гэта як раз яна й была. Здаецца, ніхто не застаўся пакрыўджаным, акрамя Басі. Справа ў тым, што я, ў парыве любові да яе, паслаў яе нахуй. Пасьля канцэрту я папрасіў прабачэньня. Але больш мы супрацоўнічаць з табой, Барбара Войнак, ня будзем. Можаш лічыць гэта зорнай хваробай.
На наступны дзень здымалі кліп на няскажамякуюпесьню. Скажам толькі, што гэта было жорстка – здымкі цягнуліся ад раніцы да ночы, мы бегалі, скакалі, заскоквалі, пералазілі праз плоты, валяліся на зямлі, хадзілі па польскай турме, якая, паводле Ільлі, нагадвае сярэдні беларускі гатэль, ладзілі бойку ў трамваі... Усё здымала фірма “Totamto” на замову незалежнага беларускага тэлебачаньня. На трэцім паверсе офіса мы й жылі. На надзіманых матрацах.
Кракаў. Апарат у клубе стаяў лепей, чым замоўлены ў нашым райдэры. Перад канцэртам падыйшоў арганізатар Генадзь Семянчук – прафэсар Ягелонскага ўнівэрсытэту. Сказаў, што ягоная мара збылася, ён хацеў убачыць нас і Троіцу. (Троіца выступала на наступны дзень.) У Кракаве адыгралі самую вялікую праграму. Пасьля паехалі ў гатэль і да пятай раніцы пілі піва зь Генадзем Семянчуком і Алегам Латышонкам. А сёмай падняліся каб ехаць у Варшаву здымацца ў перадачы “Yo-music” з Кровам, але пакуль вырашыліся ўсе пытаньні з ганарарам... карацей, выехалі позна. Таму здымалі перадачу ўночы. Было гэта на даху аднаго з Варшаўскіх хмарачосаў – вельмі прыгожа.
Дзякуй усім нашым польскім (беларускім) фэнам, якія хадзілі на нас, прыязджалі з Гданьску й іншых гарадоў. Мы ёсьць пакуль ёсьць вы.
Add to Memories
Tell a Friend
Новы год. Калі даведваешся, што ты ёй не патрэбны.

Current Mood: горка

profile
jankeegohome
Name: jankeegohome
Website: My Website
calendar
Back February 2008
12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829
page summary
tags

    Advertisement